Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Выстава работ Васіля Сіманковіча і Дзіны Даўгяла адкрылася ў Віцебску

19.02.2025

18 лютага ў Віцебскім абласным цэнтры народнай творчасці адкрылася выстава работ Васіля Сіманковіча і Дзіны Даўгяла.

Васіль Сіманковіч - майстар лозапляцення і спіральнага пляцення Гарадоцкага дома рамёстваў і фальклору, распрацаваў уласны аўтарскі стыль пляцення вырабаў з выкарыстаннем вярбовай кары.

Дзіна Даўгяла - майстар народных мастацкіх рамёстваў Віцебскага раённага цэнтра рамёстваў "Адраджэнне". На персанальнай выставе яна прадставіла тэкстыльныя лялькі, выцінанку, трафарэтную набойку па тканіне, сцэнічныя касцюмы ў народным стылі.

БелТА

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.