- Прафсаюзная грамадскасць выбірала кандыдатаў у дэлегаты ВНС шляхам сур'ёзных абмеркаванняў , - падкрэсліў член Савета Рэспублікі, старшыня абласнога аб'яднання прафсаюзаў Юрый Дзяркач . - Гэтыя людзі адданыя нашай дзяржаве, яны вядомыя ў сваёй сферы, шмат зрабілі для Віцебскай вобласці. Кожны з іх валодае дастатковымі кампетэнцыямі, каб прымаць узважаныя рашэнні, каб наша краіна і надалей магла развівацца і ствараць усе ўмовы для чалавека працы.
Інтарэсы працоўных Міёрскага раёна на ВНС плануе прадстаўляць старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Аксана Падява. Кандыдат у дэлегаты ўдзячна за аказаны ёй давер і прыкладзе максімум намаганняў.
- Прадстаўляць інтарэсы грамадзянскай супольнасці - вялікі гонар і адказнасць , - адзначыла Аксана Падява . - Лічу, што пытанне суверэнітэту нашай краіны з'яўляецца першачарговым для любога грамадзяніна. Бо калі мы незалежныя, у нас працуе эканоміка, ёсьць родная мова і свая культура. А гэта значыць, што ёсць развіццё і росквіт Беларусі.
Вялікую ўвагу Аксана Падява плануе надаць пытанням замацавання маладых спецыялістаў, прадастаўлення жылля і стварэння цікавага для іх вольнага часу.
Вылучана кандыдатам у дэлегаты і старшыня пярвічкі Гарадоцкага прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак Людміла Рудакова.