Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Віцебскай вобласці сёння пачалі ўключаць ацяпленне

10.10.2025


З 9 кастрычніка ў Віцебскай вобласці пачынаецца ўключэнне ацяплення ў аб'ектах сацыяльнай сферы і жыллёвым фондзе . 

Адпаведныя рашэнні прыняты абласной рабочай групай па аптымізацыі рэжымаў цеплазабеспячэння з улікам сярэднесутачных тэмператур вонкавага паветра, што склаліся ў рэгіёне на працягу апошняга тыдня і прагнозу зніжэння на бліжэйшы час.

Цеплакрыніцы і персанал РУП "Віцебскэнерга" гатовы да пачатку ацяпляльнага сезона і падачы цяпла спажыўцам. Усе рамонтныя і падрыхтоўчыя работы выкананы загадзя, атрыманы пашпарты гатоўнасці.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.