У Віцебскай вобласці прыватнае прадпрыемства неправамерна прымяняла спрошчаную сістэму падаткаабкладання
21.02.2025
Падатковым органам у рамках камеральнай праверкі ўстаноўлена прыватнае прадпрыемства, якое на працягу 2023 года неправамерна прымяняла спрошчаную сістэму падаткаабкладання пры ажыццяўленні камісійнага гандлю. У выніку, плацельшчыкам добраахвотна прадстаўлены ўдакладненыя падатковыя дэкларацыі і выплачаны ў бюджэт падаткі ў агульнай суме 11 тысяч рублёў.