У Цэнтры бяспекі МНС Віцебска з удзелам супрацоўнікаў пракуратуры вобласці адбылося інтэрактыўнае мерапрыемства
11.01.2025
На першай пляцоўцы цэнтра старшы пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Сяргей Кір'янаў расказаў школьнікам аб правілах бяспечных паводзінаў зімой. У прыватнасці, ён засяродзіў увагу на неабходнасці правільна апранацца з улікам умоў надвор'я. Нагадаў аб ледзяшах, якія звісаюць з дахаў, і аб іншых сезонных фактарах небяспекі. Таксама ён прывёў красамоўныя прыклады гібелі дзяцей ад знешніх прычын.