Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Сенненскім раёне запусцілі энергаўстаноўку з 4752 сонечных панэлей

02.07.2025
Геліяэнергетычную ўстаноўку "Полымя" магутнасцю 1,6 МВт запусцілі 1 ліпеня ў Сенненскім раёне. Устаноўка складаецца з 4752 сонечных панэлей, размешчаных на тэрыторыі 3 га. Інвестыцыйны праект райвыканкам пачаў рэалізоўваць у 2016 годзе. Першапачаткова была створана пляцоўка, праз два гады знайшлі інвестара. Прыватная кампанія прыцягнула швейцарскіх спонсараў, атрымала квоту і цяпер зоймецца выпрацоўкай сонечнай энергіі. Агульная сума інвестыцый склала больш за $1 млн, тэрмін акупнасці - 8-10 гадоў.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.