У Бешанковічах калекцыянер збірае цагліны з гісторыяй
11.05.2025
Жыхар Бешанковіч краязнавец Станіслаў Леаненка збірае цагліны - вырабы рознай формы, колеру, памеру, на некаторых ёсць кляймо вытворцы або адбіткі пальцаў чалавека. Станіслаў сабраў сотні экзэмпляраў. Цяпер калекцыю можна ўбачыць на выстаўцы ў Бешанковіцкай раённай бібліятэцы.