Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

"Тым, хто не вярнуўся з палёту": у Віцебску адкрылася беларуска-расійская выстава аб героях-лётчыках

28.01.2026
 У віцебскім Музеі гісторыі прыватнага калекцыяніравання адкрылася беларуска-расійская пошукавая выстава "Тым, хто не вярнуўся з палёту", прысвечаная лётчыкам - героям Вялікай Айчыннай вайны. Тут прадстаўлены асабістыя рэчы і астанкі баявых машын, малюнкі дзяцей і моладзі Беларусі і Расіі, мадэлі самалётаў і баявой тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны, калекцыі тэматычных кніг і часопісаў аб заваёўніках неба. Праект "Тым, хто не вярнуўся з палёту" рэалізуецца пры ўдзеле пошукавых атрадаў з Наваполацка, Барысава, Шклова, Мінска, Масквы. Выставу ўсе жадаючыя могуць наведаць да 24 лютага.
© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2026.