Таццяна Сакалова - лаўрэат звання «Чалавек года Віцебшчыны-2021»
23.03.2025
Таццяна Сакалова - дзяжурная па чыгуначнай станцыі Орша-Цэнтральная транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі". Ёй прысвоена ганаровае званне "Чалавек года Віцебшчыны - 2021". Гэтай узнагароды ў намінацыі "Транспарт і камунікацыі" яна ўдастоена рашэннем Віцебскага аблвыканкама.