Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін павіншаваў міліцыянераў Віцебскай вобласці з прафесійным святам
05.03.2025
- Дзень міліцыі - адно з самых народных святаў. Вы - прыклад беззапаветнага служэння Радзіме, у любы час гатовы прыйсці на дапамогу і абараніць, - сказаў кіраўнік вобласці. - Цешыць, што міліцыя Віцебшчыны займае лідзіруючыя пазіцыі сярод калегаў з іншых абласцей. Яшчэ адзін паказчык вашага высокага прафесіяналізму - давер грамадзян: яны ведаюць, што могуць без асцярогі выходзіць на вуліцу, наведваць культурна-масавыя мерапрыемствы.