Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Сацработнікі ў Віцебску пачалі дастаўляць пажылым людзям прадукты дадому

24.03.2025
Сацыяльныя работнікі ў Віцебску, акрамя аказання дапамогі ў бытавой сферы, таксама пачалі дапамагаць адзінокім пажылым людзям і інвалідам у дастаўцы прадуктаў харчавання і лякарстваў дадому. Ва ўмовах барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса прымяняюцца меры дадатковай аховы ад вірусных захворванняў пажылых людзей і інвалідаў. У тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з'явіліся асобныя нумары тэлефонаў, па якіх людзі могуць пазваніць і пакінуць заяўку, каб ім прывезлі неабходныя тавары дадому. Нумары размешчаны на сайтах Мінпрацы і сацабароны, камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, тэрытарыяльных цэнтраў.
© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.