Першы камбайнер-тысячнік з'явіўся ў Віцебскай вобласці
03.08.2025
Больш за 1 тыс. т рапсу ў трох гаспадарках Сененскага раёна намалаціў трактарыст-машыніст ААТ "Віцебскі мясакамбінат" Андрэй Бяляеў. З першым значным рубяжом на цяперашнім жніве механізатара павіншавалі старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, прадстаўнікі райвыканкама, прафсаюзнай арганізацыі, прадпрыемства.