Пераможцаў VII Адкрытага конкурсу нацыянальных культур, творчасці і прыгажосці "Грацыя International" выбралі ў фінальным этапе, які прайшоў у Віцебску. Традыцыйны конкурс быў прысвечаны Году беларускай жанчыны. У фінал творчага спаборніцтва выйшлі 14 удзельнікаў - па сем дзяўчат і юнакоў, студэнты беларускіх ВНУ. Яны прадстаўлялі дзевяць краін.