Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Віктар Азаронак: "Для Беларусі замацавацца на рынку Пакістана,значыць забяспечыць прадпрыемствы працай на гады наперад"

27.11.2025


Віктар Азаронак, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

- Візіт Прэзідэнта Беларусі ў Пакістан - працяг сістэмай работы кіраўніка дзяржавы па прасоўванні інтарэсаў нашай краіны ў Паўднёва-азіяцкім рэгіёне.

Пакістанскі бізнес зацікаўлены і ў нашых тэхналогіях, і ў нашых таварах, паколькі беларускія вытворцы зарэкамендавалі сябе як надзейныя.

Для Беларусі замацавацца на рынку Пакістана, які з'яўляецца пятай у свеце краінай па колькасці насельніцтва, значыць забяспечыць прадпрыемствы працай на гады наперад.

Ці вялікія перспектывы ўдалага завяршэння візіту? Безумоўна!

Толькі за апошнія месяцы мы паспяхова выступілі на пляцоўках ШАС, БРІКС, II Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. Міжнародны аўтарытэт Беларусі і беларускага лідара вельмі высокі.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.