У Віцебску работнікі спартыўных арганізацый абласнога цэнтра здаюць нарматывы гПа
У Беларусі праходзіць Усебеларускі тыдзень здачы нарматываў дзяржаўнага аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь»гатовы да працы і абароны". Сёння ў Віцебску на базе Цэнтральнага спарткомплексу нарматывы здаюць работнікі спартыўных арганізацый абласнога цэнтра.
У мерапрыемстве ўдзельнічаюць 18 каманд. Работнікі спартыўнай галіны здаюць 6 нарматываў, якія ўваходзяць у комплекс ГФОК ГТО. Гэта скачок у даўжыню з месца, нахіл наперад са становішча седзячы, падцягванне на высокай перакладзіне або згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы, чаўночны бег (4 па 9), бег на дыстанцыі 30 метраў, бег на 6 хвілін або 1500 м для жанчын і 3000 м для мужчын.
- Фізічная культура і спорт – гэта значная сфера жыццядзейнасці беларускага грамадства, – падкрэсліў у каментары «ВВ» начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Дзяніс Фацееў. - Гэта залог і творчага выхавання моладзі. З кожным годам на Віцебшчыне павялічваецца колькасць тых, хто здае нарматывы ГФОК гПа. Аналагічныя мерапрыемствы праводзяцца ва ўсіх гарадах і раёнах Прыдзвінскага краю. У іх прымаюць удзел 5730 чалавек, з якіх 728 - работнікі фізкультуры і спорту. Менавіта мы, кіраўнікі, сваім прыкладам павінны паказваць, што, прымаючы кіраўніцкія рашэнні і рэалізоўваючы іх, мы разумеем усю сутнасць і глыбіню спорту.
Віцебску мерапрыемства будзе праходзіць і заўтра. На працягу года (да кастрычніка) здача нарматываў ГФОК ГТО працягнецца для ўсіх катэгорый грамадзян.