Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Віцебскай вобласці арганізацыя пры атрыманні наяўнай выручкі парушыла падатковае заканадаўства

09.08.2025

Падрабязнасці прыводзіць прэс-служба ІМПЗ Віцебскай вобласці


Арганізацыя, атрымаўшы 72 тысяч рублёў наяўнай выручкі, не залічыла гэтую суму на банкаўскі рахунак, а выкарыстала яе на выдачу пазыкі работніку прадпрыемства. Прычым са згаданай наяўнай выручкі не быў вылічаны падаходны падатак з фізічных асоб.

Дадзены факт выяўлены камеральнай праверкай ІМПЗ Віцебскай вобласці. Па выніках праверкі пасля накіраванага плацельшчыку паведамлення ў добраахвотным парадку падаходны падатак у суме 9,4 тысяч рублёў паступіў у бюджэт.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.