Кубак Беларусі па спартыўным арыентаванні прайшоў у Глыбокім
18.08.2025
15-16 жніўня ў Глыбокім прайшоў Кубак Беларусі па спартыўным арыентаванні сярод клубаў. У турніры прынялі ўдзел амаль 200 спартсменаў, якія прадстаўляюць 25 клубаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. У першы дзень адбыліся спаборніцтвы ў асабістым заліку на сярэдняй дыстанцыі, у заключны дзень - эстафеты.