Кастрычніцкая СШ імя Героя Савецкага Саюза І. Собалева стала адной з лепшых школ Віцебскага раёна
06.03.2025
Намеснік дырэктара Кастрычніцкай СШ Людміла Цярэшчанка выступіла гідам, азнаёміўшы са школьнымі бізнес-ідэямі. Так, вучні Замасточскай СШ навучыліся вырабляць зефір у прэзентабельным пакаванні. А ўмельцы ганчарнага мастацтва з Вольгаўскай СШ дэманстравалі керамічныя прадметы. У Капцянскай СШ шыюць арыгінальныя сядзенні-падушкі... Пры гэтым Людміла Цярэшчанка не прамінула адзначыць, што хлопцы Кастрычніцкай СШ па навукова-даследчай дзейнасці ў рэспубліцы занялі трэцяе месца. На базе школы дзейнічае рэсурсны цэнтр "Ідэя", сярод навучэнцаў нямала пераможцаў прадметных алімпіяд, у тым ліку па біялогіі, інфарматыцы, фізіцы.