Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Каля 3 тысяч прадстаўнікоў Віцебскай вобласці ўдзельнічаюць у вайсковых зборах.

20.03.2025
Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь праходзіць планавая комплексная праверка баявой мабілізацыйнай гатоўнасці.Паводле слоў начальніка напрамку ідэалагічнай работы і сацыяльнай абароны ваеннага камісарыята Віцебскай вобласці Канстанціна Харэнкі, у ходзе праверкі ажыццяўляўся прызыў ваеннаабавязаных з запасу. У ваенных зборах удзельнічаюць каля 3 тыс. прадстаўнікоў Віцебшчыны, практычна ўсе яны накіраваны ў 19-ю асобную гвардзейскую механізаваную брыгаду. Ваеннаабавязаныя папоўніць веды і навыкі, атрыманыя ў час праходжання тэрміновай службы, падрыхтуюць узбраенні і ваенную тэхніку для выхаду ў назначаныя раёны для выканання пастаўленых задач. Зборы скончацца вучэннямі з баявой стральбой.

Як паведамляе ваеннае інфармацыйнае агенцтва «ВАЯР», зараз прызваныя з запасу навострываюць майстэрства на палігоне. Пад кіраўніцтвам вопытных інструктараў праходзяць курс заняткаў па адзіночнай падрыхтоўцы. Ваеннаабавязаныя спасцігаюць асновы тактычнай, інжынернай, агнявой, ваенна-медыцынскай падрыхтоўкі. У далейшым прызваныя з запасу ваеннаабавязаныя пройдуць зладжванне ў складзе аддзяленняў, узводаў і рот.

Як адзначыў камандзір 10-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады гвардыі палкоўнік Аляксей Чарнуха, настрой у асабовага складу баявы, яны гатовы выканаць задачу ў любы час у любым месцы. Пасля завяршэння прывядзення злучэння ў поўную баявую гатоўнасць пад кіраўніцтвам камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання будзе праведзена брыгаднае тактычнае вучэнне з мэтай праверкі ўзроўню падрыхтоўкі падраздзяленняў і воінскіх часцей у ходзе выканання вучэбна-баявых задач.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.