Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Ігар Бузоўскі ў рамках акцыі "Ад усёй душы" наведаў Аршанскі дом-інтэрнат

10.01.2025


"Ад усёй душы" - акцыя, якая адгукаецца ў сэрцах тысяч неабыякавых беларусаў па ўсёй краіне. Сёння вялікі святочны марафон прымаў Аршанскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Яго наведалі намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Барыс Яфрэмаў. Безумоўна, не з пустымі рукамі - масай цёплых слоў і каштоўнымі падарункамі. Ад міністэрства інфармацыі пастаяльцы ўстановы атрымалі апарат для прыгатавання кіслародных кактэйляў, ад камітэта - грашовы сертыфікат на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы.   


 

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.