Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Амаль тысячу экспанатаў размяшчаецца ў музеі Дубровенскага льнозавода

10.06.2025
Вялікай папулярнасцю ў жыхароў і гасцей Дуброўна карыстаецца музей лёну, які размяшчаецца на мясцовым ільнозаводзе. У яго экспазіцыі амаль тысячу экспанатаў, якія расказваюць аб гісторыі вырошчвання лёну, машынах і агрэгатах для перапрацоўкі прадукцыі. Нядаўна па ініцыятыве дырэктара льнозавода Анатоля Басянкова побач з прадпрыемствам аднавілі старадаўні будынак Дняпроўскай мануфактуры - аднаго з найстарэйшых беларускіх прадпрыемстваў, на якім перапрацоўваўся лён. Тут размясцілася яшчэ адна з залаў музея.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.