На базе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта адкрылася выстава інавацыйнай і тэхнічнай творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў адукацыі Віцебскай вобласці.
Больш за тысячу экспанатаў прадставілі на выставе прадстаўнікі 26 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і 16 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Начальнік Галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома адзначыў, што абласны агляд штогод праводзіцца ў мэтах удасканалення работы па прыцягненні навучэнцаў да інавацыйнай і тэхнічнай творчасці і актывізацыі прафарыентацыйнай работы са старшакласнікамі.
Тэхнічны і творчы патэнцыял моладзі і педагогаў, багатую матэрыяльна-тэхнічную базу прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Віцебшчыны высока ацэньваюць у Рэспубліцы. Пацвярджэнне гэтаму-прызнанне працы і творчасці моладзі і іх настаўнікаў праз заслужаныя ўзнагароды. Намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў адзначыў, што ў 2024 годзе навучэнцы і работнікі ўстаноў адукацыі Віцебскай вобласці заваявалі больш за 50 дыпломаў на рэспубліканскім аглядзе інавацыйнай і тэхнічнай творчасці.
На выставе прадстаўлены праекты, творчыя работы і ўнікальныя распрацоўкі ў розных намінацыях тэхнічнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: электроніка, Радыётэхніка, робататэхніка, прыборабудаванне, мадэляванне.
Маштабная выстава ў бліжэйшы час прыме навучэнцаў гарадскіх і сельскіх школ. У пачатку красавіка лепшыя работы будуць прадстаўлены на рэспубліканскім аглядзе інавацыйнай і тэхнічнай творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў адукацыі.