Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты!
15 лютага мы адзначаем Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 32-ю гадавіну з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана.
Мы аддаём даніну павагі салдатам, сяржантам, афіцэрам, усім тым, хто праявіў адвагу, мужнасць і сапраўдны патрыятызм, выканаў свой воінскі і грамадзянскі абавязак перад Радзімай коштам уласнага жыцця. Мы памятаем кожнае імя, падзяляем боль і горыч гэтых страт. Нізка схіляем свае галовы перад стойкасцю і цярпеннем бацькоў, родных і блізкіх загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў.
15 лютага - гэта не толькі дзень памяці, але і выраз глыбокай удзячнасці ўсім вярнуўшымся дадому.
Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, выказваем вам падзяку за сілы, мужнасць, прыстойнасць і вернасць прысязе. Памятаеце і ніколі не забывайце воінскае братэрства, мужчынскую дружбу і ўзаемадапамогу! Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця, дабра, міру і дабрабыту!
З павагай,
Старшыня раённага
выканаўчага камітэта О.М.Лындзiн
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.Г.Мурашка