Галоўная мэта дадзенага мерапрыемства - папярэджанне і прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў.
За мінулы перыяд 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 23 дарожна-транспартных здарэння з удзелам непаўналетніх. У жніўні мінулага года было зарэгістравана 22 ДТЗ з удзелам дзяцей.
У дні акцыі аўтамабілі ў светлы час сутак павінны перасоўвацца з уключаным блізкім святлом фар (п.166.9 ПДР). Асаблівая ўвага будзе надавацца захаванню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозцы дзяцей.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць як мага больш уважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў транспарту і ў дварах.
Паважаныя бацькі! Не забывайце нагадваць сваім дзецям нескладаныя правілы бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах. Дамагайцеся, каб захаванне Правілаў дарожнага руху ўвайшло ў звычку і стала нормай паводзін на вуліцы. І не парушайце ПДР самі, дзеля бяспекі сваіх дзяцей. Памятаеце, што дзеці да 12 гадоў павінны знаходзіцца ў дзіцячым ўтрымліваючым прыстасаваннi, падыходзячым па іх вазе і камплекцыі. Выключэнне складае толькі той выпадак, калі рост дзіцяці складае больш за 150 см. Утрымліваючае прыстасаванне і рэмень бяспекі (якім павінны быць прышпілены ўсе пасажыры) больш, чым на 80% дазволяць захаваць жыццё пры трапленні ў ДТЗ.
Беражыце дзяцей і памятайце, што яны заўсёды глядзяць на вас. Не баяцца, не ведаюць небяспекі. Проста паўтараюць. Будзьце годным прыкладам свайму дзіцяці.