Паважаныя работнікі і ветэраны лясной галіны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў лесу!
Значэнне лясной галіны ў развіцці народнай гаспадаркі Беларусі вялікае і вызначаецца, перш за ўсё, наяўнасцю лясных рэсурсаў. Зберажэнню і прымнажэнню лясных багаццяў, іх рацыянальнаму выкарыстанню служыць праца работнікаў галіны.
Па-сапраўднаму адданыя справе людзі працуюць у сферы лясной гаспадаркі Талачыншчыны. Яны адказна выконваюць сваю місію, ствараюць трывалы падмурак для будучых пакаленняў, якія і праз сотні гадоў будуць карыстацца плёнам іх працы.
У прафесійнае свята выказваем словы ўдзячнасці ветэранам лясной гаспадаркі за веды і вопыт, якімі яны шчодра дзеляцца з моладдзю. Цяперашнім работнікам - за кампетэнтнасць, працавітасць і добрасумленнасць.
Жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпных жыццёвых сіл і энергіі, поспехаў у стваральнай працы. Шчасця, міру, дабра і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!
З павагай, старшыня
Талачынскага раённага выканаўчага камiтэта О.М.Лындзiн
Старшыня Талачынскага раённага
Савета дэпутатаў Г.Г.Мурашка