Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў!
Віншуем вас з прафесійным святам - Днём беларускай міліцыі.
Сваёй добрасумленнай службай вы спрыяеце эканамічнай і сацыяльнай стабільнасці ў раёне, абараняеце канстытуцыйныя правы і інтарэсы грамадзян. Дзякуючы гэтаму людзі жывуць і працуюць спакойна, захоўваючы ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Упэўнены, што ў любы час кожны з вас гатовы выканаць свой прафесійны і грамадзянскі абавязак і прыйсці на дапамогу бліжняму ў любой сітуацыі.
Шчыра ўдзячныя ветэранам праваахоўных органаў за бескарыслівую і дзейсную дапамогу ў выхаванні цяперашняга пакалення абаронцаў правапарадку.
Асаблівыя словы ўдзячнасці людзям, якія ў свой асабісты час аказваюць садзейнічанне супрацоўнікам міліцыі, забяспечваючы правапарадак у раёне - членам добраахвотных дружын.
Мы ўдзячныя вашым родным і блізкім за разуменне важнасці міліцэйскай працы, за хваляваннi, трывогі і часам бяссонныя ночы, праведзеныя ў чаканні са службы, за стварэнне цёплай хатняй утульнасцi для паспяховай службовай дзейнасці.
Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і далейшых поспехаў у вырашэнні адказных задач на карысць Айчыны.
Няхай у кожнай сям'і пануюць мір і згода, а жыццё напаўняецца яркімі падзеямі, любоўю і клопатам родных і блізкіх вам людзей.
З павагай,
Старшыня Талачынскага раённага
выканаўчага камітэта О.М.Лындзiн
Старшыня Талачынскага
раённага Савета дэпутатаў Г.Г.Мурашка