Дарагія жанчыны!
Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з Днём жанчын.
8 Сакавіка - адно з самых выдатных святаў, бо яно напоўнена цёплымі словамі, шчырымі ўсмешкамі і вясновым настроем.
Беларускія жанчыны - не толькі апора сям'і, але і апора дзяржавы. Вы паказваеце прыклад творчага падыходу, добрасумленнасці і адказнасці, умення дамагацца вынікаў і дасягаць пастаўленых мэтаў на вытворчасці, у бізнесе, у сферы культуры, адукацыі і навукі.
У гэты святочны дзень жадаем, каб у вашых сэрцах заўсёды была квітнеючая вясна, а ў доме гучалі звонкія дзіцячыя галасы, панавалі любоў і паразуменне. Моцнага здароўя, міру і дабра.
З павагай,Старшыня Талачынскага раённага
выканаўчага камітэта О.М.Лындзiн
Старшыня Талачынскага
раённага Савета дэпутатаў Г.Г.Мурашка