Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Увазе юрыдычных асоб

18.03.2025

Фінансавы аддзел Талачынскага раённага выканаўчага камітэта ў мэтах прадухілення ўхілення юрыдычных асоб ад правядзення абавязковага аўдыту гадавой бухгалтарскай і (або) фінансавай справаздачнасці (далей - справаздачнасць) паведамляе наступнае.

З 20 лютага 2021 года ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2021 года № 6 «Аб змяненні пастаноў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь», якім унесены змены ў пастанову Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычнiка 2019 года № 58 « Аб банку даных арганізацый, гадавая справаздачнасць якіх падлягае абавязковаму аўдыту» (далей - пастанова № 58). Згодна з пастановай № 58 інфармацыя аб факце правядзення абавязковага аўдыту справаздачнасці прадастаўляецца ў Міністэрства фінансаў аўдзiруемай асобай праз запаўненне анкеты, размешчанай на афіцыйным сайце Міністэрства фінансаў http://minfin.gov.by у глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт у раздзеле «Аўдытарская дзейнасць».

Тэрмін прадстаўлення вышэйпаказанай інфармацыі - на працягу месяца з даты атрымання аўдытарскага заключэння ў выпадку правядзення абавязковага аўдыту справаздачнасці, але не пазней за 15 ліпеня года, наступнага за справаздачным.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.