Урачыстае мерапрыемства прысвечанае 100-годдзю з дня ўтварэння маладзёжнага руху Беларусі «Ад пакалення да пакалення» прайшло ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі. Свята сабрала тых, чыя маладосць была звязана з камсамолам і іх пераемнікаў.
З прывітальным словам выступіла намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Іна Сцяпанаўна Галубкова.
Яна павіншавала прысутных з юбілейнай датай, адзначыўшы вялікую ролю камсамола ў станаўленні і развіцці СССР, выхаванні моладзі: «Для многіх пакаленняў камсамол быў школай жыцця, патрыятызму, грамадзянскай сталасці, таварыства, адказнасці за слова і справы. Гэта цэлая эпоха ў гісторыі нашай краіны.»
Свята прадоўжылася перагортваннем старонак летапісу маладзёжнага руху Беларусі.
Прысутнiчаўшыя ў якасці ганаровых гасцей ветэраны маладзёжнага руху раёна падзяліліся сваімі ўспамінамі.
«Мы былі
маладыя, амбіцыйныя, імкнуліся дасягнуць вынікаў, - адзначыла камсамольскі
лідэр 70-80-х Людміла Дзмітрыеўна Лемешава. - І прыемна, што сучасная
моладзь шануе нашы традыцыі, прыўносячы ў іх новыя формы.»
Асабліва
урачыстым стаў гэты дзень для хлопцаў і дзяўчат, якім былі ўручаны квіткі
Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
«Хочацца шмат прыемных цёплых слоў сказаць камсамольцам мінулых гадоў, - звярнулася да залы першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Ірына Фёдарава. - А тым, хто атрымаў білеты БРСМ сёння, пажадаць, каб яны былі такімі ж актыўнымі, безжурботнымi і энергічнымі».