У перыяд з 20 па 27 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэйдавыя мерапрыемствы па кантролі за выкананнем патрабаванняў ПДР кіроўцамі аўтамабіляў таксі пры ўдзеле ў дарожным руху, у тым ліку на прадмет наяўнасці ўсіх патрабуемых дакументаў, а таксама іншых патрабаванняў заканадаўства ў сферы забеспячэння бяспекі дарожнага руху.
У 2019 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 20 дарожна-транспартных здарэнняў па віне вадзіцеляў аўтамабіляў таксі, у якіх 2 чалавекі загінулі і 20 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. За бягучы перыяд 2020 на тэрыторыі г. Віцебска адбылося 6 ДТЗ з удзелам названай катэгорыі транспартных сродкаў, у якіх 1 чалавек загінуў, 7 атрымалі раненні.
Аддзел ДАІ Талачынскага РАУС.