Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Талачыне прайшлі мерапрыемствы ў рамках Адзінага дня бяспекі

07.09.2025
У Талачыне прайшлі мерапрыемствы ў рамках Адзінага дня бяспекі<br />

5 верасня ў рамках Адзінага дня бяспекі ў гарадскім скверы прайшла тэатралізавана-гульнявая праграма для дзяцей. Тэматычныя інтэрактыўныя пляцоўкі разгарнулі ратавальнікі, супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі, медыкі, прадстаўнікі газавай службы і таварыства ратавання на водах.

Дадзенае мерапрыемства паказала, як важна своечасова, ў гульнявой, змястоўнай форме нагадаць дзецям пра тое, што можа перасцерагчы ад няшчаснага выпадку, бяды, трагедыі.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.