Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Стартуе акцыя ДАІ «Увага - дзеці»

25.05.2025
Стартуе акцыя ДАІ «Увага - дзеці»<br />

З 25 мая па 5 чэрвеня будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага - дзеці!»

Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць увагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе.

За мінулы перыяд 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 8 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх.

Згодна з Правіламi дарожнага руху, у дні акцыі аўтамабілі ў светлы час сутак павінны перасоўвацца з уключаным блізкім святлом фар. Асаблівую ўвагу інспектары ДАІ будуць надаваць выкананню хуткаснага рэжыму, правілам праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць як мага больш уважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў транспарту і ў дварах.

Нагадваць сваім дзецям нескладаныя правілы бяспечных паводзін на вуліцы і дарозе - абавязак кожнага з бацькоў. Дамагайцеся, каб захаванне правілаў бяспекі ўвайшло ў звычку і стала нормай паводзін у дзяцей. Памятаеце, што яны заўсёды глядзяць на вас. Будзьце годным прыкладам свайму дзіцяці!

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.