Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Штогадовы чэрвеньскі суботнік пройдзе ў Талачынскім раёне

23.06.2025
Штогадовы чэрвеньскі суботнік пройдзе ў Талачынскім раёне<br />

Штогадовы суботнік, які праводзіцца ў чэрвені, пройдзе ў бліжэйшую суботу, 27 чэрвеня, у Талачынскім раёне. Прысвечаны ён будзе 76-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У ходзе суботніка працоўныя калектывы і жыхары раёна выканаюць работы па добраўпарадкаванні памятных месцаў, брацкіх магіл і асобных пахаванняў на грамадзянскіх могілках воінаў і партызан, па ўборцы вытворчых тэрыторый і навядзенні парадку ў населеных пунктах.

Да актыўнага ўдзелу ў добраўпарадкаванні прыватных домаўладанняў, прылеглых тэрыторый шматкватэрных дамоў запрашаюцца ўсе жыхары раёна.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.