Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Рэспубліканская прафсаюзная акцыя «Дзеці ідуць у школу»

20.08.2025
Рэспубліканская прафсаюзная акцыя «Дзеці ідуць у школу»<br />

Талачынскі райкам прафсаюза работнікаў АПК штогод удзельнічае ў дабрачыннай акцыі па падрыхтоўцы дзяцей да школы. Асаблівая ўвага надаецца дзецям, якія пойдуць у першы клас, дзецям-сіротам, шматдзетным, дзецям з малазабяспечаных сем'яў.

Актыўны ўдзел у правядзенні дадзенай акцыі прыняў прафсаюзны камітэт УП па аказанні паслуг «Талачынскі Элеватар-Агра». За кошт сродкаў прафсаюзнага бюджэту для дзяцей членаў прафсаюза былі набыты пісьмовыя школьныя прыналежнасці на агульную суму 2870 руб.

Таксама будзе аказана дапамога выхаванцам дзяржаўнай установы адукацыі «Талачынскі сацыяльна-педагагічны цэнтр».

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.