Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Расонскі раён з рабочым візітам наведаў Сяргей Мялешкін

24.12.2025
Расонскі раён з рабочым візітам наведаў Сяргей Мялешкін<br />
Начальнік установы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС» Сяргей Мялешкін правёў сустрэчу з працоўным калектывам філіяла «Клясціцы Агра».

 

Сяргей Мікалаевіч пачаў выступленне з аператыўнай абстаноўкі па пажарах і гібелі людзей на іх, а таксама звярнуў увагу, што асноўнымі ўмовамі здарэнняў з'яўляюцца празмернае ўжыванне алкаголю і курэнне.

Большасць трагічных выпадкаў адбываецца ў начны час сутак, калі чалавек адпачывае і сапраўдным ратавальнікам у домаўладаннях з'яўляецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Кіраўнік адзначыў і праблему выхаду на лёд, бо статыстыка ўжо паказвае нямала выпадкаў трагічнай лоўлі рыбы. «Вы апранаеце камізэльку пры выхадзе на лёд?» - пацікавіўся Сяргей Мікалаевіч у прысутных аматараў рыбалкі. Атрымаўшы адмоўныя адказы, ратавальнік распавёў асноўныя правілы выхаду на вадаём у зімовы перыяд, а таксама як дзейнічаць.

Падчас сустрэчы прадстаўнік абласнога ўпраўлення расказаў аб мабільным дадатку «МНС Беларусі. Дапамога побач», якое адкажа на пытанні як дзейнічаць у розных надзвычайных сітуацыях, апавясціць аб штурмавым папярэджанні, і падкажа, як аказаць медыцынскую дапамогу.

У завяршэнні выступы, Сяргей Мікалаевіч павіншаваў прысутных з надыходзячымі святамі і пажадаў правесці іх бяспечна.





© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.