У сувязі са зменай руху цягнікоў рэгіянальных ліній з 13 снежня змяніўся расклад руху двух рэйсаў аўтобуса ў Талачыне, паведамілі ў АТП №11.
На гарадскім маршруце №1 рэйс з адпраўленнем з чыгуначнага вакзала ў 10.10 будзе адпраўляцца ў 10.15, на гарадскім маршруце №2 рэйс з адпраўленнем з чыгуначнага вакзала ў 21.18 будзе адпраўляцца ў 21.28.