18 жніўня 2020 г. у Талачынскім раённым выканаўчым камітэце з 10:00 да 11:00 па тэлефоне 5-75-67 адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Гадзяцкага Уладзіміра Уладзіміравіча.
Па заканчэнні «прамой тэлефоннай лініі» з 11:00 да 12:00 у будынку райвыканкама пройдзе прыём грамадзян (толькі па папярэднім запісе).
Кантрольнае ведамства мэтанакіравана і актыўна займаецца прэвентыўным кантролем і прафілактыкай, імкнецца не проста выявіць і абсекчы эканамічныя парушэнні, а папярэдзіць іх з'яўленне. Гэтай мэце падпарадкаваны шматлікія публічныя мерапрыемствы з удзелам спецыялістаў КДК, выданне ведамаснага часопіса і, вядома, традыцыйныя «прамыя тэлефонныя лініі» і выязныя прыёмы грамадзян кіраўніцтвам Камітэта. У такіх гутарках звычайна закранаюцца самыя розныя тэмы: ад макраэканомікі, глабальных нацыянальных праграм і інвестыцыйных праектаў да прыватных праблем, якія хвалююць нашых грамадзян.
Падчас «прамой тэлефоннай лініі» і прыёму грамадзян вы можаце паведаміць старшыні Камітэту вобласці аб фактах парушэння заканадаўства, выпадках безгаспадарчасці, абмеркаваць працу службовых асоб мясцовай вертыкалі ўлады, кантралюючых і наглядных органаў. Кожны зварот будзе вывучаны, выкладзеныя факты будуць разгледжаны і атрымаюць аб'ектыўную ацэнку, канструктыўныя прапановы грамадзян знойдуць ужыванне ў рамках кампетэнцыі кантрольнага ведамства.
Папярэдне на прыём можна запісацца 17 жніўня 2020 г. з 8 да 17 гадзін па тэлефоне 5-13-72.