28 сакавіка пройдзе раённы суботнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на падведамных тэрыторыях прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў; прыдамавых тэрыторыях.
Просьба да жыхароў прыватнага сектара і пражываючых у шматкватэрных дамах таксама прыняць удзел у гэтай добраахвотнай акцыі, прывесці ўсе, што размешчана на зямлі, і саму зямлю, ў належны парадак.
Чысты, прыгожы горад, утульныя населеныя пункты робяць наша жыццё лепш, ствараюць добры настрой для працы і адпачынку.