Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

"Прамую тэлефонную лінію" і асабісты прыём грамадзян правядзе намеснік начальніка ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці

23.03.2026

24 сакавіка, у аўторак, з 11 да 12 гадзін у Талачынскім раённым выканаўчым камітэце (г. Талачын, вул. Леніна, кабінет №11) выязны асабісты прыём грамадзян і "прамую лінію" па тэлефоне 5-75-67 правядзе намеснік начальніка ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці - галоўны дзяржаўны судова-медыцынскі эксперт па Віцебскай вобласці Дзмітрый Васільевіч Маханькоў.

Спектр тэм разнастайны: ад пытанняў правядзення судова-медыцынскіх, судова-псіхіятрычных экспертыз, аказання паслуг насельніцтву па ўсталяванні біялагічнага сваяцтва, гарантыях пахавання.

Падчас "прамой тэлефоннай лініі" вы можаце падзяліцца прапановамі па актуальных праблемах развіцця рэгіёну, выказацца з нагоды работы службовых асоб вертыкалі, прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.

Папярэдні запіс і прыём пытанняў будуць ажыццяўляцца па тэлефонах 8 (0212) 495530, 495543.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2026.