Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Прафсаюзы Талачынскага раёна абмеркавалі Канстытуцыю

29.12.2025
Прафсаюзы Талачынскага раёна абмеркавалі Канстытуцыю<br />

28 снежня адбылася дыялогавая пляцоўка кіраўніцтва раёна з прафсаюзным актывам па абмеркаванні ўжо існуючага праекта новай Канстытуцыі.

Дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, намеснік старшыні райвыканкама Іна Галубкова адзначыла самыя значныя змены, якія прапанаваны на суд беларускаму народу:

сацыяльныя гарантыі сем'ям з дзецьмі, інвалідам, пажылым людзям,

роўныя правы жанчын і мужчын у сям'і і грамадстве,

асабістая адказнасць кожнага чалавека,

бяспека грамадзян і абарона іх персанальных дадзеных

пытанні, якія хвалююць насельніцтва і не павінны заставацца без увагі прафсаюзных лідэраў.

«Мы, як сацыяльныя партнёры дзяржавы, не павінны заставацца ў баку і быць назіральнікамі. Сёння перад усімі намі стаіць адна мэта - будаваць стабільную і квітнеючую краіну разам з народам і для народа», - падкрэсліла старшыня Талачынскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Марына Дудчанка.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.