Прафілактычнае мерапрыемства ДАІ «Азбука дарожнага руху»
15 мая на тэрыторыі Віцебскай вобласці Дзяржаўтаінспекцыя правядзе прафілактычнае мерапрыемства па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў, у тым ліку і з удзелам непаўналетніх.
Некалькі простых правілаў дазволяць засцерагчы сябе на дарогах, перасоўваючыся «на сваіх дваіх». Пераход дарогі дазволены толькі па пешаходным пераходзе, пераканаўшыся ў бяспецы выхаду на праезную частку. Калі ўсталяваны святлафор, неабходна дачакацца яго знака.
Перавозка дзяцей у аўтамабілі патрабуе асобнай увагі. Да 5 гадоў малых, згодна з ПДР, неабходна перавозіць у дзіцячых утрымліваючых прыладах, адпаведных росту і вазе дзіцяці. З 5 да 12 гадоў - у дзіцячых утрымліваючых прыладах, а таксама ў iншых сродках (бустэрах або спецыяльных падушках для сядзення), якія дазваляюць надзейна, а галоўнае, бяспечна прышпіліць дзіця рамянём бяспекі. Калі рост дзіцяці перавышае 150 см ва ўзросце да 12 гадоў, то яго можна перавозіць без дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання, але з абавязкова прышпіленым рамянём бяспекі.
Мапед, скутэр або ровар - мяжа мараў многіх хлопчыкаў і дзяўчынак. Кожнаму з гэтых транспартных сродкаў адпавядае свой узрост, з якога дазволена кіраванне імі. У жылых і пешаходных зонах па пешаходных і веласіпедным дарожках на роварах дазволена перасоўвацца ў любым узросце. Аднак выязджаць на праезную частку, якая так вабіць юных веласіпедыстаў, дазволена толькі з 14 гадоў у суправаджэнні дарослага. Для таго, каб перасесці на мапед і зусім прыйдзецца пачакаць яшчэ 2 гады, гэта значыць з 16 гадоў.
Дзеці-пешаходы, дзеці-пасажыры, дзеці-вадзіцелі, дзеці-веласіпедысты. Што аб'ядноўвае гэтыя вызначэннi? Дзеці. Нашы самыя смелыя, адчайныя і самыя безабаронныя ўдзельнікі дарожнага руху. Задача дарослых навучыць дзіця правільным, а галоўнае, бяспечным паводзінам на дарозе.
Дзяржаўтаінспекцыя