Сёння на палях УП «Рыдомльскi» ўшаноўвалі перадавікоў - тысячу тон намалаціў старшы камбайнер Когаль Сяргей Іванавіч, дзве тысячы тон збожжа перавёз вадзіцель Парахонька Аляксандр Пятровіч. Да традыцыйных віншаванняў старшыні Талачынскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяны Пільшчыкавай далучыліся старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя Вячаслаў Шыла, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Уладзімір Плыткевіч. Яны падзякавалі працаўнікам за плённую працу і ўручылі памятныя сувеніры - бейсболкі і майкі з лагатыпам Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, грашовыя прэміі і падарункі.
Творчы калектыў аўтаклуба выканаў для працаўнікоў гаспадаркі народныя песні.