16 кастрычніка ў зале ўрачыстых абрадаў аддзела загса Талачынскага райвыканкама адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу малюнкаў «Малюнак у падарунак маме».
Вельмі ня просты выбар стаў перад арганізатарамі конкурсу па вызначэнні пераможцаў. Усе прадстаўленыя працы рабят заслугоўваюць высокіх ацэнак. На конкурс было прадстаўлена 36 работ удзельнікаў ва ўзроставай катэгорыі ад 6 да 14 гадоў. Тыя з іх, якія былі прадстаўлены ўдзельнікамі ва ўстаноўленыя тэрміны правядзення абласнога конкурсу дзіцячага малюнка «Малюнак у падарунак маме», былі накіраваны ў ГУЮ Віцебскага аблвыканкама. Але магчымасць удзельнічаць у раённым конкурсе за імі захавалася. Вынікі падведзены, і вось нашы пераможцы!
Ва ўзроставай катэгорыі ад 6 да 8 гадоў:
1 месца - Гаўрычэнка Вікторыя,
2 месца - Грышман Марат,
3 месца - Бяззубiк Наталля.
Ва ўзроставай катэгорыі ад 9 да 11 гадоў:
1 месца - Грышман Рустам,
2 месца - Лапцэвіч Кіра,
3 месца - Галубкова Анастасія.
Ва ўзроставай катэгорыі ад 12 да 14 гадоў:
1 месца - Пялевіна Марыя,
2 месца - Ермаковіч Валерыя,
3 месца - Реманюк Паліна.
Пераможцы атрымалі дыпломы. Словы віншавання і памятныя падарункі былі сказаны і ўручаны старшынёй ТРА РГА «Белая Русь» Алай Краўчанка.
Прыемным сюрпрызам стала ўзнагароджанне дыпломам абласнога конкурсу і падарункам аднаго з нашых удзельнікаў. 3 месца ва ўзроставай катэгорыі ад 7 да 12 гадоў абласнога конкурсу дзіцячага малюнка «Малюнак у падарунак маме» заняў Грышман Рустам.
Віншуем нашых пераможцаў!