Адзначаючы гэта свята, мы аддаём даніну памяці некалькім пакаленням, якія стварылі нашу дзяржаву, сваёй працай умацавалі яе, абаранілі ў гады ваеннага ліхалецця, унеслі важкі ўклад ва ўмацаванне эканамічнага і культурнага патэнцыялу краіны.
Няхай гэты дзень будзе напамінам пра высокія ідэалы і высакародныя мэты, заахвоціць кожнага з нас яшчэ раз задумацца аб пройдзеным і будучым, дапаможа прыйсці да згоды, узаемапавагі і стварэння.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, міру, дабра і дабрабыту.
Старшыня Талачынскага раённага выканаўчага камітэта А.М.Лындзін
Старшыня Талачынскага раённага Савета дэпутатаў Г.Г.Мурашка