У агульнай гісторыі дзвюх краін ёсць нямала слаўных дат. Але Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ў сучасных умовах мае асаблівае значэнне. Гэта сімвал нашага братэрства і духоўнага сваяцтва, шчырай дружбы і ўзаемнай падтрымкі, непарыўнай блізкасці лёсаў і культурных традыцый народаў.
Узаемавыгаднае супрацоўніцтва Талачынскага раёна з суб'ектамі Расійскай Федэрацыі на ўсіх узроўнях спрыяе развіццю эканамічнага патэнцыялу нашых рэгіёнаў, захаванню і ўмацаванню адзінства культурнай і адукацыйнай прасторы.
Гісторыя неаднаразова даказвала: толькі разам Беларусь і Расія здольныя годна адказаць на любыя выклікі і пагрозы. Сёння, калі міжнародная супольнасць перажывае складаны час канфліктаў і крызісаў, наша адзінства мае асаблівую каштоўнасць.
Няхай агульнае свята – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – заўсёды будзе сімвалам дружбы, духоўнага сваяцтва і дабрабыту многіх пакаленняў беларусаў і расіян.
У гэты святочны дзень сардэчна жадаем усім мірнага неба над галавой, згоды і дабрабыту, моцнага здароўя і дасягнення пастаўленых мэт!
Старшыня Талачынскага раённага
выканаўчага камітэта А. М. Лындзін
Старшыня Талачынскага раённага
Савета дэпутатаў Г.Г. Мурашко