20 красавіка на палях Талачынскага кансервавага завода пачалі пасадку бульбы. Пачалі з поля каля вёскі Букарова. А пачалася яна па традыцыі з чытання малітвы і асвячэння тэхнікі, якія правёў святар Дзмітрый Цыганкоў. У гэтым годзе бульба размесціцца на плошчы ў 900 га, выкарыстоўваюцца насенне беларускай і замежнай селекцыі. Па ўзаранай глебе наразаюцца разоры, аператыўна падвозяцца насенне. Пры пасадцы да клубняў дадаецца азотна-фосфарна-калійная гранула, якая дапаможа ўзмоцненаму яго развіццю ў першапачатковы перыяд росту. У ліку першых пачаў пасадку адзін з вопытных механізатараў кансервавага завода Сяргей Кандратаў.
Юлія Капранава