Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Нам ніколі не забыць

09.12.2025
 Мітынг-рэквіем, прысвечаны Міжнароднаму дню памяці ахвяр генацыду, адбыўся 9 снежня ля брацкай магілы паблізу в.Загароддзе. Тут спачываюць ахвяры нямецка-фашысцкага тэрору: звыш 5000 жыхароў Талачына і ваколіц, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх мірнае насельніцтва, старыя, жанчыны і дзеці...

   Пракурор Талачынскага раёна Аляксей Корсакаў, звяртаючыся да прысутных, адзначыў, што расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзебеларускага народа яшчэ не завершана і гістарычная праўда аб жахлівыхзлачынствах нацыстаў будзе адноўлена.

"Ссёння мы павінны зрабіць усё, каб страшная трагедыя ніколі не паўтарылася на нашай зямлі. Памяць аб бязвінных ахвярах застанецца ў нашых сэрцах назаўсёды", - падкрэсліла раённы лідар БРСМ Ірына Фёдарава.

   Традыцыйна ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання ўсклалі кветкі да падножжа воінскага пахавання.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.