Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Начальнік УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама сустрэўся з работнікамі калектываў Талачынскага раёна

28.01.2025
Начальнік УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама сустрэўся з работнікамі калектываў Талачынскага раёна<br />

У рамках правядзення Адзінага дня бяспекі дарожнага руху «Разам - за бяспеку на дарогах» з калектывамі «Каханава-ЖКГ» і ДЭУ-8 сустрэліся начальнік УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Міхаіл Дзядзічкін і начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС старшы лейтэнант міліцыі Надзея Каспяровіч.

Начальнік УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама пазнаёміў прысутных са статыстыкай па ДТЗ у вобласці за 2021 год, растлумачыў асобныя пункты правілаў дарожнага руху, нагадаў аб адказнасці за парушэнні, прывёў канкрэтныя прыклады ДТЗ.

Увазе прысутных быў прадстаўлены відэафільм, у якім сабраны рэальныя ДТЗ, у тым ліку і ДТЗ, якія здарыліся ў Віцебску.

«Зіма — час асаблівы як для камунальнікаў, так і для дарожнікаў. У Талачынскім раёне снега сёлета выпала нямала, а, значыць, і працы ў вас больш за досыць. Жадаю падзякаваць вам за вашу працу, за тое, што вы стараецеся зрабіць дарогу для талачынскіх пешаходаў і кіроўцаў больш бяспечнай», - завяршыў Міхаіл Дзядзічкін.

 

 

 

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.