Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Мерапрыемства, прысвечанае 95-гадоваму юбілею Талачынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

15.09.2025

Урачыстасць «Бібліятэка збірае сяброў» адбылася ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Яна была прысвечана 95-гадоваму юбілею ўстановы.

Кнігі з'яўляюцца носьбітамі багатай гісторыі і крыніцай ведаў. Шмат што з гэтага багацця сабрана ў бібліятэках.

З юбілеем бібліятэкараў павіншавала намеснік старшыні райвыканкама Галубкова І.С. Іна Сцяпанаўна пажадала работнікам бібліятэкі новых творчых знаходак, здароўя, ўдзячных чытачоў.

Шмат добрых пажаданняў ў адрас работнікаў установы прагучала ад раённага аб'яднання прафсаюзаў, раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднанні «Белая Русь», журналістаў раённай газеты «Наша Талачыншчына», чытачоў і калег.

Шчырыя словы падзякі за творчасць, прафесіяналізм, а таксама пажаданні ўсялякіх дабротаў прагучалі з вуснаў начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валевіч Алены Васільеўны.

Ганаровыя месцы ў зале занялі ветэраны бібліятэчнай справы і вопытныя настаўнікі. Калегі, хто сёння працуе ў сценах бібліятэкі, ўручылі ветэранам кветкі.

Словы пажадання ў адрас работнікаў установы прагучалі з вуснаў былога кіраўніка бібліятэкі Гіро Раісы Яфімаўны.

З словам у адказ да гасцей і ўдзельнікаў урачыстасці звярнулася кіраўнік бібліятэчнай сеткі раёна Свiркоўская Таццяна Мікалаеўна:

«Хачу падзякаваць Вам за цёплыя, добрыя словы, якія сёння прагучалі ў наш адрас. Нечакана, прыемна, хвалююча. Летапіс бібліятэкі працягваецца... І якім ён будзе яшчэ праз дзесяцігоддзі, залежыць ад нас і ад тых, хто прыйдзе пасля нас. І я кажу вялікі дзякуй усяму свайму калектыву за працавітасць і мэтанакіраванасць. Наперадзе шмат яшчэ працы, шмат планаў і задумак. Але, сумеснымі намаганнямі мы можам дабіцца многага! Асабліва, калі ў гэту работу ўкладзеная душа, сэрца і любоў да чытача і кнігi... »

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.