3 верасня адбылося пасяджэнне «круглага стала» пад назвай «Самі вырашаем свой лёс» з удзелам прадстаўнікоў мясцовай улады, дэпутатаў, грамадскіх арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый розных сфер дзейнасці, малога бізнэсу, неабыякавых да цяперашняй палітычнай абстаноўкi ў краіне жыхароў.
Сустрэча прайшла ў канструктыўным рэчышчы. Людзі рознага ўзросту, заняткаў чыстасардэчна выказалі набалелае. У некаторых пытаннях погляды разыходзіліся, але ж у спрэчцы нараджаецца ісціна. У дадзеным выпадку ўсе прыйшлі да меркавання - мэта ў нас агульная - не дапусціць дэстабілізацыі ў дзяржаве і жыць у мірнай краіне.